Ад 30% да 50% аўтаўладальнікаў не аплочваюць паркоўку ў Мінску. Пра гэта паведаміў галоўны інжынер ГА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» Пётр Пруднікаў, інфармуе minsknews.by.

- Адсутнасць нарматыўна-прававой базы па прыцягненні неплацельшчыкаў да адказнасці негатыўна адбіваецца на даступнасці парковачных месцаў і, як следства, на рэгуляванні транспартнага патоку. Мы правялі аналіз і высветлілі, што пасля ўвядзення платы за паркоўку працягласць выкарыстання парковачных месцаў значна змянілася, - адзначыў Пётр Пруднікаў.

Так, паводле яго слоў, да ўвядзення платы на працяглы тэрмін пакідалі транспартныя сродкі на паркоўцы 41% аўтаўладальнікаў, на малую колькасць часу - 22%, а пасля ўвядзення платы на працяглы тэрмін - 20%, на кароткі прамежак - 50%

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0