Беларускі тыднёвік «Новы час» атрымаў міжнародную прэмію імя нямецкага выдаўца Герда Буцэрыуса «Маладая прэса Усходняй Еўропы — 2009»

Такое рашэнне прыняло міжнароднае журы, у якое ўвайшлі вядомыя заходнееўрапейскія журналісты і грамадскія дзеячы.

Варта дадаць, што сярод тых, хто вылучыў «Новы час» на прэмію, быў намеснік міністра замежных спраў Нямеччыны Гернот Эрлер. Усяго журы разгледзела 46 прапаноў. У выніку лаўрэатамі былі названыя тры выданні і чацвёра журналістаў з Беларусі, Расіі, Грузіі, Арменіі і Азербайджана.

Міжнародная прэмія будзе ўручаная 3 чэрвеня ў Нобелеўскім інстытуце ў Осла.

Прэмія імя Герда Буцэрыюса «Маладая прэса Усходняй Эўропы» была заснавана ў 1999 г. нямецкім фондам «Zeit‑Stiftung». Заснавальнік гэтага фонду — Герд Буцэрыус, вядомы выдавец, юрыст, палітык, які цягам усяго свайго жыцця выступаў за свабоду слова.

У ранейшыя гады прэмію «Маладая прэса Усходняй Еўропы» атрымлівалі інфармацыйная кампанія БелаПАН, беларускія газеты «Віцебскі кур’ер», «Белорусский рынок», «Пагоня», «Салідарнасць» «Наша Ніва» ды іншыя незалежныя СМІ.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0