15.10.2019 / 16:31

ЕАБР прагназуе далейшае запавольванне інфляцыі ў Беларусі 1

Еўразійскі банк развіцця прагназуе далейшае запаволенне інфляцыйных працэсаў у Беларусі. Такая ацэнка даецца ў вераснёўскім інфармацыйна-аналітычным аглядзе банка, паведамляе БЕЛТА.

«У верасні-кастрычніку мы чакаем далейшага запаволення інфляцыйных працэсаў у Беларусі, чаму будзе садзейнічаць стабілізацыя росту цэн харчовыя тавары», - адзначаецца ў аглядзе.

Аналітыкі банка лічаць, што ў бліжэйшыя месяцы падтрымку эканамічнаму росту можа аказаць спажывецкая актыўнасць у сувязі з павышэннем заработных плат у бюджэтных арганізацыях (з 1 верасня тарыфная стаўка першага разраду, ад памеру якой залежаць заработныя платы ў бюджэтным сектары, павышана на 12,6 працэнта). У цэлым прырост ВУП Беларусі па выніках 2019 года, згодна з прагнозам ЕАБР, складзе 1,2 працэнта.

NN.by

0
Матёрый / Адказаць
15.10.2019 / 18:34
Какой банк?! Если а и б поменять местами.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру