З-за тэхнічнай памылкі па кабельным тэлебачанні ў Новамічурынску (Разанская вобласць) гледачам уключылі эратычны канал замест НТВ. Пра гэта РБК распавёў дырэктар кабельнага аператара «Тэле-Маг» Аляксей Амелькін.

«Так, ўключылі эратычны канал замест НТВ, выпадкова. Уваткнулі кабель не туды», — паведаміў ён РБК.

Здарэнне адбылося каля 15:00 14 кастрычніка. Прычым першы абанент патэлефанаваў на канал толькі праз 15 хвілін.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?