15.10.2019 / 16:16

Беларускія анколагі назвалі самы небяспечны ўзрост для раку малочнай залозы

Найчасцей у Беларусі жанчыны хварэюць на рак малочнай залозы ва ўзросце 50—69 гадоў. Гэтыя лічбы назваў 15 кастрычніка, калі адзначаецца сусветны дзень барацьбы з гэтым захворваннем, Антон Хораў — навуковец з Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ў Бараўлянах, піша Радыё Свабода.

Што тычыцца сьмяротнасці ад раку малочнай залозы, то, пачынаючы з 2011 года, яна штогод зьніжаецца. Зніжэнне невялікае — кожны год на дзясятыя долі адсотка. Але гэта сусветная тэндэнцыя. Нават у Нідэрландах, дзе найлепшыя вынікі ў Еўропе, зніжэнне таксама ідзе на дзясятыя долі адсотка.

Наогул смяротнасьць ад раку малочнай залозы ў Беларусі складае 23 выпадкі на кожныя 100 тысяч жанчын. І гэта адзін з найлепшых паказнікаў на кантыненце.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру