15.10.2019 / 17:06

Названа жанчына з ідэальным тварам ФОТА  19

Знешнасць амерыканскай супермадэлі палесцінскага паходжання Бэлы Хадзід прызналі ідэальнай. Пра гэта паведамляе The Sun.

Кіраўнік цэнтра касметычнай і пластычнай хірургіі ў Лондане доктар Джуліян Дэ Сільва суаднёс твар 23-гадовай Хадзід з правілам залатога сячэння. Аказалася, што яе прапорцыі на 94,35% блізкія да дасканаласці.

Акрамя Бэлы Хадзід, якая заняла першае месца ў рэйтынгу хірурга, былі пратэставаныя і іншыя знакамітасці. Так, на другое месца трапіла спявачка Беёнсэ, якая атрымала 92,44%, а трэцяй стала актрыса Эмбер Херд — 91,85%. За імі ідуць спявачка і актрыса Арыяна Грандэ (91,81), кантры-поп-выканаўца Тэйлар Свіфт (91,64) і супермадэль Кейт Мос (91,05).

NN.by

11
Andrei / Адказаць
15.10.2019 / 17:42
Смешно.
5
Скураныя крылы / Адказаць
15.10.2019 / 17:45
Камусці падабаецца Бах, а кагосці цікавіць джаз. І там і там ёсць, на сто адсоткаў, матэматыка. "Залаты перасек" кажаце?

12
Казік / Адказаць
15.10.2019 / 18:34
Твар злы
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру