15.10.2019 / 17:50

Кіраўнік РУСАДА пацвердзіў падмену тэстаў тых расійскіх спартоўцаў, што пасля завяршэння кар'еры сталі чыноўнікамі 5

Расійскія чыноўнікі падмянілі вынікі некалькіх тысяч допінг-тэстаў сваіх спартсменаў. Пра гэта ў інтэрв'ю The New York Times заявіў кіраўнік расійскага антыдопінгавага агенцтва РУСАДА Юрый Ганус.

Паводле яго слоў, дадзеныя аб пробах на допінг хаваліся і падмяняліся, каб абараніць рэпутацыю былых спартсменаў, якія сёння займаюць пасады ва ўрадзе або з'яўляюцца вышэйшымі чыноўнікамі. Ён таксама адзначыў, што выступіў з заявай, каб будучым расійскім спартсменам не прыйшлося «пакутаваць з-за дзеянняў іншых людзей».

«Расея — гэта краіна высокага спартыўнага ўзроўню, але тыя, хто адказваў за ўрэгуляванне гэтай сітуацыі на працягу многіх гадоў, выбралі лжывы шлях, няправільны падыход», — падкрэсліў Ганус.

Як піша NYT, калі дадзеная інфармацыя пацвердзіцца, то гэта ўскладніць працу расейскіх уладаў, якія спрабуюць пазбегнуць новых пакаранняў з боку міжнародных антыдопінгавых службаў. Адзначым, у 2015 годзе пасля скандалу з маштабнай фальсіфікацыяй допінг-пробаў Расію адхілілі ад шэрагу міжнародных спаборніцтваў, у тым ліку ад зімовай Алімпіяды 2018.

Раней паведамлялася, што Расею могуць адхіліць ад Алімпійскіх гульняў у 2020 годзе. У прыватнасці, гэта звязана з падазрэннямі Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі ў фальсіфікацыі дадзеных. Сусветнае агенцтва WADA дало Расіі тры тыдні на тлумачэнне дадзеных аб допінгавых парушэннях.

NN.by

1
Грязный Гарри / Адказаць
15.10.2019 / 18:19
Виза у него есть для такого заявления? Как бы не помер от сердечного приступа через пару дней после утренней пробежки...
6
Ляксандра / Адказаць
15.10.2019 / 21:20
Кто за таким заявлением стоит?Свои или чужие?
1
Черная Русь / Адказаць
15.10.2019 / 23:36
Ляксандра,ничего за этим не стоит .. читайте оригинал на сайте РУСАДА 
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру