15.10.2019 / 19:08

Эйсмант пра Багачову: Затрымання не было ўвогуле! 17

Прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант заявіла, што звесткі пра затрыманне расіянкі Ганны Багачовай у Мінску не адпавядаюць рэчаіснасці. Пра гэта яна паведаміла Telegram-каналу «Подъем».

Эйсмант падкрэсліла, што вакол звязаных з Багачовай падзей з'яўляюцца шматлікія інтэрпрэтацыі, як у самой Беларусі, так і за яе межамі. «Таму ў чарговы раз заяўляю: затрыманне не праводзілася па запыце ЗША — затрымання не было ўвогуле!» — сказала яна, падкрэсліўшы, што гэтая інфармацыя з'яўляецца «абсалютна дакладнай». Прэс-сакратарка беларускага лідара таксама заклікала расіян «нікога не баяцца» і прыязджаць у Беларусь.

Чытайце таксама: Расіянка Багачова, якую затрымлівалі ў Мінску па запыце ЗША, знаходзіцца на волі

Пра затрыманне Ганны Багачовай у Мінску стала вядома раніцай 15 кастрычніка. Пазней інфармацыю пацвердзілі ў МЗС Расіі; член Грамадскай палаты Аляксандр Малькевіч удакладніў, што жанчыну затрымаў Інтэрпал па запыце ЗША ў рамках справы аб умяшанні Расіі ў амерыканскія прэзідэнцкія выбары 2016 года. 

Ганна Багачова — супрацоўніца пецярбургскага «Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў» (г.зв. «фабрыкі троляў») — разам з яшчэ 12 расіянамі абвінавачваецца Мінюстам ЗША ва ўмяшанні ў амерыканскія выбары. Сярод абвінавачаных фігуруе бізнэсмэн Яўген Прыгожын, што, як і Багачова, знаходзіцца пад санкцыямі ЗША. Амерыканскія ўлады звязваюць «Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў» са структурамі, якія маюць дачыненне да Прыгожына.

NN.by

3
mikola ramanau / Адказаць
15.10.2019 / 18:35
Vos jak ! Dyk nihai edze k d*jablu !
4
LitvinM / Адказаць
15.10.2019 / 18:47
Ну натуральна
1 - мала годнасьці перад Масковіяй, заўседы порткі мокрыя ў гэтага рэжыма
2 - яны і самі маюць роўна такі ж разумовы і сутнасны узровень, што і гэта Багачова. Свой свайго не кранае
5
Тарас-на-тэрасе / Адказаць
15.10.2019 / 18:49
Канешне не было. Гэта ўкраінцаў можна ў Беларусі выкрадаць. А расейскія гаспадары ў Беларусі недатыкальныя...
"Прыязжайця яшчэ ў госьці да сваіх гэкаюшчых халопаў, дарагія расіяне", дадала Эйсманд.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру