Новым прэм'ер-міністрам Румыніі прызначаны лідар Нацыянал-ліберальнай партыі Людавік Орбан. Пра гэта заявіў прэзідэнт Румыніі Клаўс Яханіс пасля кансультацый з парламенцкімі партыямі.
Кіраўнік Румыніі падкрэсліў, што прыярытэтнымі задачамі новага ўрада на найбліжэйшую перспектыву стануць падрыхтоўка і правядзенне чарговых прэзідэнцкіх выбараў, а таксама зацвярджэнне бюджэту на 2020 год.
Прызначаны прэм'ер падзякаваў за давер, адзначыўшы, што ён прыкладзе ўсе намаганні для выканання задач, якія стаяць перад краінай.