15.10.2019 / 19:25

Астрафізік расказаў, чаму каля чорнай дзіркі не можа зарадзіцца жыццё

Астрафізік NASA Джэрэмі Шнітман прыйшоў да высновы, што жыццё на планетах, якія круцяцца вакол чорных дзір, імаверна, немагчымае з-за сіняга зрушэння святла, паведамляе Phys.org.

Хоць чорныя дзіркі самі па сабе і не выпраменьваюць святла, аднак яны могуць мець акрэцыйныя дыскі — структуры з плазмы і гарачага газу, якія круцяцца вакол гравітацыйнай пасткі, перш чым упасці на гарызонт падзей. Дыск можа выпраменьваць дастаткова энергіі, каб стварыць у ваколіцах чорнай дзіркі зону заселенасці, у якой планеты мелі б нармальныя ўмовы для жыцця, у тым ліку прыдатную тэмпературу і вадкую ваду.

Аднак акрэцыйныя дыскі круцяцца з вельмі высокай хуткасцю. У выніку святло з аднаго краю дыска будзе мець чырвонае зрушэнне, а фатоны з іншага краю — сіняе. Пры сінім зрушэнні даўжыня электрамагнітнай хвалі становіцца меншай, а частата павялічваецца, гэта значыць адбываецца зрух да ўльтрафіялетавай часткі спектра. Энергія светлавой радыяцыі становіцца большай, што катастрафічна для гіпатэтычнага жыцця.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру