15.10.2019 / 19:40

Украіна запатрабавала роспуску «ДНР» і «ЛНР» для выканання мінскіх пагадненняў 3

Украіна на пасяджэнні Трохбаковай кантактнай групы заявіла, што выкананне Мінскіх пагадненняў магчыма выключна пры ўмове роспуску груповак «ДНР» і «ЛНР». Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка прадстаўніка Украіны Леаніда Кучмы Дарка Аліфер.

«Украінскі бок падкрэсліў, што выкананне палітычнага блока пытанняў Мінскіх пагадненняў магчыма толькі пры ўмове выканання наступных пунктаў: ​​роспуск квазігруповак «Л/ДНР» і поўнага спынення агню», — напісала Аліфер.

Таксама неабходна забяспечыць эфектыўны маніторынг місіі АБСЕ на ўсёй тэрыторыі Украіны, вывесці з тэрыторыі Украіны ўзброеных фармаванняў замежных войскаў і ваеннай тэхнікі, развядзенне сіл і сродкаў уздоўж усёй лініі судакранання, забяспечыць працу ЦВК Украіны, украінскіх палітычных партый, СМІ і замежных назіральнікаў, усталяваць кантроль над непадкантрольным Украіне ўчасткам расійска-ўкраінскай мяжы і гэтак далей.

NN.by

0
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / Адказаць
15.10.2019 / 20:43
Поправочка .. Украина - СПРАВЕДЛИВО потребовала роспуска ЛДНР !
20
Serg / Адказаць
15.10.2019 / 20:49
Будем ждать следующего президента. Этот ничего не решит. Будут существовать лнр и днр в замороженном виде до следующих выборов. А страна на конфликт будет списывать проблемы в экономике. Нет единства в обществе на Украине. Большинство не может, власть не смелая и враждебная. Националисты агрессивные и недальновидные.
2
Niemand / Адказаць
15.10.2019 / 23:52
Што, пад уздзеяннем "чароўных люлін" вуліцы нават да зебілаў штосьці пачало "даходзіць"? Гэтак, глядзіш, зэгенераты за год-паўтара зразумеюць элементарныя рэчы. Калі, вядома, браты-українці будуць працягваць перыядычна "частаваць" гэты недарод дручком паміж вушэй. Хаця б так, як учора.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру