15.10.2019 / 20:26

МЗС: Беларусь з-за падаткавага манеўру і бруднай нафты недаатрымала ў экспарце каля $1,5 мільярда 3

Беларусь з-за падаткавага манеўру і забруджанай расійскай нафты недаатрымала ў экспартнай праграме каля $1,5 млрд. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка, паведамляе БелТА.

«За кошт падаткавага манеўру, недапаставак нафтапрадуктаў, бруднай нафты мы ў нашай экспартнай праграме недаатрымалі прыкладна $1,5 млрд. З гэтай сумы 55 працэнтаў мы змаглі кампенсаваць за кошт нарошчвання экспартных паставак па іншых відах прадукцыі. Але трэба паглядзець рэзерв, дзе знайсці яшчэ палавіну да канца года», — сказаў Андрэй Еўдачэнка.

Праблемныя пытанні ўзнікаюць і пры дыверсіфікацыі экспарту. «У гэтым годзе роўна на долю 30 працэнтаў мы выйшлі на рынках далёкага замежжа. У частцы Расіі і рынку ЕС адбылося зрушэнне на карысць РФ у сувязі з той сітуацыяй, якую мы маем на рынку нафты і нафтапрадуктаў. Падаткавы манеўр прывёў да ўзрастання долі Расійскай Федэрацыі і змяншэння рынку Еўрапейскага саюза за кошт страт па пастаўках нафтапрадуктаў», — растлумачыў першы намеснік міністра.

16
Эхо / Адказаць
15.10.2019 / 21:47
Ответ МИДа России МИДу Беларуси: "От частого повторения слова "халва", во рту слаще не станет. Не надейтесь."
0
Генэрал Голад / Адказаць
16.10.2019 / 09:02
Дык у чым справа? Завесьці крымінальную справу на тых беларускіх чыноўнікаў, якія падпісалі пагадненьне, з-за якога мы страцілі процьму грошай. Што яны ўсе енчаць пра той падатковы манеўр Расеі?! Вы ж падпісалі дамову з РФ? Падпісалі! Дык хто вынаваты: вы, неадукаваныя дурні, ці ўрад Расеі, які павялічыў свой прыбытак? 
0
меркаванне / Адказаць
16.10.2019 / 11:19
Трэба гаварыць, што 3 млрд. недаатрымалі! Павадыру яшчэ ж Алімпійскія гульні ладзіць, і яшчэ шмат якіх задумак ёсць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру