15.10.2019 / 21:54

Жанчына ў Магілёве займалася шопінгам, а расплачваўся за яе жыхар Слуцка. Але ён не ведаў пра гэта 2

У жыхара Слуцка Аляксандра Шарамета 6 чэрвеня з яго карты растэрміноўкі зніклі грошы — 46 рублёў. Аляксандр пайшоў у банк і ўзяў выпіску. Аказалася, што яго картай хтосьці расплаціўся за пакупкі ў Магілёве. Пры гэтым ні сам жыхар Слуцка, ні яго картка ў Магілёве не былі. Аляксандр пайшоў у міліцыю, піша Інфа-Кур'ер.

Сам Аляксандр распавёў, што па камерах назірання ў магілёўскай краме высветлілі: нейкая жанчына прыйшла ў краму, паспрабавала расплаціцца сваёй карткай, але два разы ўвяла пін-код, які аказаўся няправільным. Карта была бескантактная і 20 рублёў можна з яе зняць без пін-кода — жанчына расплацілася за пакупку ў тры плацяжы.

Але грошы за гэтую куплю спісаліся з карты жыхара Слуцка, які ў гэты час быў у Слуцку, а картка была ў яго.

Як гэта адбылося, пакуль што незразумела.

Зараз, па словах эксперта, самае галоўнае — знайсці жанчыну, якая заплаціла грашыма Аляксандра. Тады міліцыя зразумее, ці была выкарыстаная падробленая банкаўская карта, альбо гэта быў сістэмны збой.

0
Палкоўнiк Зэман / Адказаць
15.10.2019 / 23:18
I зноў Магiлёў :)
0
Терра Нова / Адказаць
16.10.2019 / 00:01
Коварная какая)))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру