Калі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пераабяруць на выбарах 2020 года, альянс НАТА перастане існаваць. Пра гэта падчас дэбатаў Дэмакратычнай партыі заявіў былы віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, піша rbc.ru.

«Калі яго пераабяруць, я абяцаю вам, не будзе ніякага НАТА. Ва ўсіх нас будуць сапраўдныя праблемы», — сказаў Байдэн.

Ён назваў Трамп «эксцэнтрычным, вар'ятам» прэзідэнтам, які, лічыць Байдэн, нічога не ведае аб замежнай палітыцы і дзейнічае, баючыся за сваё пераабранне.

Байдэн дадаў, што Трамп станоўча адгукаўся пра Пуціна і крытыкаваў амерыканскую выведку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0