Урад зацвердзіў парадак наведвання грамадзянамі бязвізавай тэрыторыі «Брэст - Гродна», а таксама раёнаў Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Адпаведнае палажэнне замацавана ў пастанове Савета Міністраў №699 ад 14 кастрычнiка 2019 года, паведамляе БелТА.

Дакумент уступае ў сілу 10 лістапада.

Замежнікі могуць наведваць бязвізавую тэрыторыю «Брэст - Гродна» ў турыстычных мэтах на тэрмін да 15 сутак пры індывідуальным наведванні, а заходнія вобласці пры ўмове накіравання ў складзе турыстычных груп па маршрутах, якія прадугледжваюць наведванне бязвізавай тэрыторыі «Брэст - Гродна».

Пры сабе замежным грамадзянам неабходна мець пашпарт або дакумент, які замяняе яго, прызначаны для выезду за мяжу, і дакумент, які дае права на наведванне бязвізавай тэрыторыі. Гэты дакумент дае права на аднакратны ўезд і выезд з Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0