Tomi Hänninen, Yle

Tomi Hänninen, Yle

Зборная Фінляндыі па футболе яшчэ ніколі не была так блізкая да чэмпіянату Еўропы.

У аўторак падапечныя Марку Канерва ўпэўнена абыгралі дома каманду Арменіі з лікам 3:0, перадае Yle.fi.

Дублем вызначыўся найлепшы бамбардзір зборнай, форвард «Норвіча» Цеему Пуке

Пазней сапраўдны падарунак фінам паднеслі грэкі, якія нечакана перамаглі Боснію — галоўнага канкурэнта фінаў на другую пуцёўку ў фінальную частку турніру.

Гэта азначае, што 15 лістапада «пугачы» могуць ўпершыню ў гісторыі трапіць на еўрапейскае першынство. Для гэтага ім трэба будзе на хатнім стадыёне ў Хельсінкі абыграць зборную Ліхтэнштэйна.

Італія — 24, ​​Фінляндыя — 15, Арменія, Боснія — 10, Грэцыя — 8, Ліхтэнштэйн — 2.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0