Блізкія актрысы Анастасіі Заваратнюк распавялі пра яе стан, піша lenta.ru.

Па словах крыніц, імёны якіх не раскрываюцца, стан Заваратнюк палепшыўся пасля аперацыі.

«Сваякі перажываюць, што ў СМІ шмат недакладнай інфармацыі, Насцю ўжо два разы хавалі. Насамрэч яна аднаўляецца, праходзіць рэабілітацыю — у тым ліку ў басейне», — распавялі суразмоўцы выдання.

48-гадовай Анастасіі Заваратнюк дыягнаставалі рак мозгу зімой пасля таго, як у яе пачаліся моцныя галаўныя болі. 13 верасня стала вядома, што актрыса трапіла ў бальніцу ў вельмі цяжкім стане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0