Дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў на міжнароднай нарадзе кіраўнікоў спецслужбаў, органаў бяспекі і праваахоўных органаў у Сочы паведаміў аб прадухiленнi 39 тэрактаў, якія рыхтаваліся на тэрыторыі Расіі ў 2019 годзе, піша РБК

 Па словах кіраўніка службы, усе тэракты былі прадухіленыя на стадыі падрыхтоўкі.

Таксама ў гэтым годзе спецслужбы ліквідавалі 49 тэрарыстычных ячэек, якія планавалі атакі ў розных рэгіёнах Расіі. 32 баевікі былі нейтралізаваныя, яшчэ 679 затрыманыя, а 22 былі схіленыя да адмовы ад тэрарыстычнай дзейнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0