Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук, перадае БелТА.

«Меры працэсуальнага прымусу да грамадзянкі Багачовай не ўжываліся. Яна заставалася на свабодзе, — заявіў Аляксей Стук. — Што тычыцца той супярэчлівай інфармацыі, напэўна, часам і прадстаўнікі масмедыя не ведаюць тонкасцяў нашых фармулёвак і значэння гэтых тэрмінаў, і, можа быць, нашы прэс-сакратары не зусім даходліва данеслі гэтую інфармацыю «.

Пра затрыманне Ганны Багачовай у Мінску стала вядома раніцай 15 кастрычніка. Пазней інфармацыю пацвердзілі ў МЗС Расіі; член Грамадскай палаты Аляксандр Малькевіч удакладніў, што жанчыну затрымаў Інтэрпал па запыце ЗША ў рамках справы аб умяшанні Расіі ў амерыканскія прэзідэнцкія выбары 2016 года. 

Ганна Багачова — супрацоўніца пецярбургскага «Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў» (г.зв. «фабрыкі троляў») — разам з яшчэ 12 расіянамі абвінавачваецца Мінюстам ЗША ва ўмяшанні ў амерыканскія выбары. Сярод абвінавачаных фігуруе бізнэсмэн Яўген Прыгожын, што, як і Багачова, знаходзіцца пад санкцыямі ЗША. Амерыканскія ўлады звязваюць «Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў» са структурамі, якія маюць дачыненне да Прыгожына.

https://nn.by/?c=ar&i=239297

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0