16.10.2019 / 12:08

За год у Мінску цэны на новабудоўлі выраслі на 4% — аналіз рынку ад экспертаў 3

Рынак новай нерухомасці Беларусі ў нейкі момант перастаў расці, а наадварот — пайшоў на спад па колькасці збудаванага жытла.

Аднак цана на новыя кватэры павольна, але ўсё ж падымаецца.

Новых дамоў сталі будаваць меней

Апошнія гады новага жытла будуецца менш. Па дадзеных каталога новабудоўляў Korter.by (был. Flatfy), пік па колькасці ўведзенага ў эксплуатацыю жытла прыйшоўся на 2016 год, тады былі пабудаваныя і здадзеныя дамы ў 188 жылых комплексах.

Пачынаючы з 2014 года і дагэтуль карціна прыкладна такая:

У 2014 — пабудаваны 51 жылы комплекс

У 2015 — 128 ЖК

У 2016 — 188 ЖК

У 2017 — 173 ЖК

У 2018 — 141 ЖК

У 2019 — 79+59 = 138 ЖК максімум.

Сёлета ёсць здадзеныя дамы і чэргі ў 79 жылых комплексах і ў агульнай колькасці будуецца яшчэ 59 ЖК. Нават калі ўсе ўвядуць у эксплуатацыю, гэта ўсё ж будзе крыху менш, чым за апошнія пару гадоў.

Што і як будзе далей, даведаемся з часам. Але свае здагадкі наконт таго, што ў далейшым будуць будаваць больш жылля або менш, вы можаце пакінуць у каментарах.

Па чым прадаюць кватэры забудоўшчыкі?

Увосень забудоўшчыкі спрабуюць падняць кошты. Гэтая восень не выключэнне. Калі зойдзеце на сайт Korter.by, па асобных ЖК ў дынаміцы заўважыце, што цана з верасня патроху падымаецца.

Сярэдняя цана на новабудоўлі Мінска на канец верасня — пачатак кастрычніка 2019 года склала 2 617,88 BYN (1259.92$), у той час як год таму ў той жа перыяд жытло ў новабудоўлях прадавалі па 2 491,30 BYN (1208,9$), то-бок за год цана у сярэднім вырасла на 4%.

Кватэры ў новабудоўлях у Мінскай вобласці ў сярэднім нашмат таннейшыя за сталічныя — 1 720,8 BYN (828.2$), хаця летась у гэты ж перыяд кошт за межамі сталіцы быў крыху вышэйшы — 1788.98 BYN (868,1$).

Як адрозніваецца цана ў розных раёнах Мінска за м2:

  • Цэнтральны — 2657,4 BYN (1284.3$)
  • Заводскі — 2586,4 BYN (1250$)
  • Фрунзенскі — 2299,2 BYN (1114.1$)
  • Савецкі — 2709,8 BYN (1309.6$)
  • Партызанскі — 3432,7 BYN (1659$)
  • Першамайскі — 2746,2 BYN (1327.2$)
  • Ленінскі — 2379,5 BYN (1150$)
  • Кастрычніцкі — 2286,4 BYN (1105$)
  • Маскоўскі — 2390,1 BYN (1155.1$)

Адносна класавасці жытла, ад эканом да прэміум, цана па Мінску мяняецца так:

  • Эканом-клас — 2386.9 BYN (1156.7$)
  • Камфорт-клас — 2587.5 BYN (1253.9$)
  • Бізнэс-клас — 2798.6 BYN (1356.2$)
  • Эліт-клас — 3707.4 BYN (1796.6$)

Самыя танныя квадратныя метры ў сталіцы можна набыць у ЖК Minsk World, там цана стартуе ад 2 036 BYN / м2 (985$).

Самыя дарагія кватэры ад забудоўшчыка прадаюцца цяпер у жылым комплексе D3, там квадратны метр жытла будзе каштаваць ад 4 236 BYN (2054$).

У рэгіёнах Беларусі, вядома, цэны на кватэры ледзь не ў пару разоў ніжэйшыя.

Усе цэны лічыліся на падставе дадзеных Korter.by — сэрвіса для выбару кватэр у ЖК ад забудоўшчыкаў. Зручны пошук у анлайн-каталогу новабудоўляў, інфармацыя пра цэны, падрабязная карта для пошуку новабудоўляў, аэрааблёты, ход будаўніцтва і штотыднёвае абнаўленне базы!

Партнёрскі матэрыял з Korter.by

3
Дмитрий222 / Адказаць
16.10.2019 / 12:52
Пытаюсь купить квартиру. Приглянувшиеся варианты улетают в считаные часы после появления объявы. Денег нет говорите?
1
mikola ramanau / Адказаць
16.10.2019 / 12:55
Velmi dobra !
0
Рэха / Адказаць
16.10.2019 / 13:06
Увесь дзярж апарат цісьне на рост кошту.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру