Здарэнне адбылося 15 кастрычніка ў 19:05 на 4-м кіламетры аўтадарогі Быхаў — Бялынічы. 51-гадовы мужчына на аўтамабілі «ГАЗ-3309» сутыкнуўся з коннай павозкай, што раптоўна выехала на паласу сустрэчнага руху. Ёк кіраваў 56-гадовы жыхар вёскі Хутар.

Ад атрыманых траўмаў фурман памёр у машыне хуткай дапамогі. Яго транспарт не быў пазначаны флікерамі, паведамляе абласная міліцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0