27-гадовая наведвальніца рэстарана «Бірхаус» у Наваполацку пачаставала двух афіцыянтак і бармэна шакаладнымі цукеркамі з каноплямі, распавядае «Вектар ТВ».

Афіцыянткам стала блага, ім выклікалі хуткую.

Як потым высветлілася, у цукерках быў наркотык - каноплі. Прысмакі агульнай вагой каля 150 г жыхарка Наваполацка сама зрабіла дома і ўзяла ў рэстаран.

СК распачаў крымінальную справу па ч. 3 арт. 328 КК. Дзяўчыне пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Яе пакуль выпусцілі пад заклад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0