Новыя прапановы ад Кіева ў рамках перамоў па Данбасе можна «смела назваць» нечаканымі для Масквы. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў.
Паводле яго слоў, Крамлю пакуль цяжка каментаваць, ці азначае патрабаванне Украіны распусціць ДНР і ЛНР адыход Кіева ад мінскага пагаднення і раней узятых на сябе абавязацельстваў, піша РБК.