Завод сульфатнай беленай цэлюлозы ў ААТ «Светлагорскі ЦКК» ўвядуць у эксплуатацыю да 1 снежня, паведаміў сёння журналістам старшыня канцэрна «Беллеспаперапрам» Юрый Назараў, піша БелТА.

«На дадзены момант мы забяспечылі стабільную працу завода на ўзроўні каля 700 т у суткі. Запрасілі замежных партнёраў — адну з кансалтынгавых кампаній, яны даюць нам рэкамендацыі па паэтапным выхадзе на праектную магутнасць, — сказаў Юрый Назараў. — Ставілася задача выпусціць у гэтым годзе 149 тыс. т цэлюлозы. Сёння ў нас 100 тыс. т ўжо ёсць».

Супраць запуску завода выступаюць мясцовыя актывісты, кажучы пра яго неэкалагічнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0