16.10.2019 / 14:13

У мінскай бальніцы хлопец накраў грошай у персанала, абышоўшы з другога па дванаццаты паверх 1

Хлопец зайшоў у бальніцу, на прапускным пункце назваўся сваяком аднаго з пацыентаў, назваў выдуманае прозвішча і аддзяленне, паведамляе сталічная міліцыя.

І пачаў заходзіць у пакоі медперсаналу бальніцы, забіраючы з сумак грошы. У выніку, абышоўшы з другога па дванаццаты паверхі, набраў 490 рублёў.

Заўважыўшы прапажу грошай, работнікі бальніцы звярнуліся ў міліцыю. Хлопца затрымалі на выхадзе з бальніцы. Прычым знаходзіўся ён пад уздзеяннем наркатычных сродкаў і быў шпіталізаваны ў таксікалагічнае аддзяленне гэтай жа бальніцы ў стане наркатычнага ап'янення.

Раней хлопец прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзяжы і незаконны абарот наркотыкаў.

NN.by

0
циник / Адказаць
16.10.2019 / 15:28
490 рубликов с 1-го по 12-й этаж? не густо. саня, пара сыходзиць. па дабру па здарову.
а не бегаць с эцими тваими унутринними вайсками, ани цибя и тваю хеуру не спасут.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру