Канал «Беларусь 5» дамовіўся паказваць матчы вышэйшай лігі (прымейры) чэмпіянату Партугаліі па футболе, піша Прэсбол.

27 кастрычніка будзе паказаны ў жывым эфіры матч «Спортынг» — «Віторыя Гімарайнш». У гэты ж дзень «Беларусь 5. Інтэрнэт» пакажа матч «Фамалікан», які з'яўляецца нечаканым лідарам «прымейры», з «Порту».

«Матчы чэмпіянату Партугаліі «Беларусь 5» паказвае ў тэставым фармаце. З фінансавага пункту гледжання для канала гэта вельмі выгадная здзелка», — сказаў дырэктар тэлеканала Павел Булацкі.

«Для нас гэта зусім новы прадукт. Дынамічная партугальская ліга са зручным графікам пачатку матчаў прыцягвае ўсё больш тэлегледачоў па ўсім свеце. Калі рэйтынгі і рэкламныя бюджэты будуць адпавядаць нашым чаканням, мы працягнем паказ «прымейры», — дадаў Павел Булацкі.

Лідзіруе ў чэмпіянаце «Фамілікан», які толькі заваяваў пуцёўку ў прымейру, iGol.pl

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?