16.10.2019 / 16:43

Паглядзіце, што твораць польскія нацыяналісты 44

Партыя Яраслава Качынскага «Права і справядлівасць» з вялікім адрывам перамагла на парламенцкіх выбарах у Польшчы. Фота Fotokon, shutterstock.com.

Зараз за 3 хвіліны патлумачу, чаму ў Польшчы перамагла партыя «Права і справядлівасць», піша Дзмітрый Гурневіч.

Гэта эканоміка, дзетка, і больш нічога. Не патрыятызм (лібэралы там не меншыя патрыёты), не кансерватызм (палова выбарнікаў аддала галасы левым, лібералам і цэнтрыстам) і не рэлігійнасць (яе ўплыў на палякаў меншае) партыі Яраслава Качынскага. Ім проста ўдаецца рэалізоўваць тое, што яны абяцалі. І гэта не толькі ўдалая эканамічная кан'юнктура ў сьвеце.

Яны змаглі палепшыць эфектыўнасць збору падаткаў і гэтыя грошы аддавалі на сацыяльную падтрымку. Гэта сапраўды ўнікальныя рэчы: 130 даляраў штомесячнай дапамогі для кожнага дзіцяці да 18 гадоў жыцця, такая ж сума для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, 13-я пенсія ў памеры 280 даляраў, $75 кожнаму школьніку штогод напярэдадні 1 верасня, 0% падаходнага падатку для маладых да 26 гадоў, беспрацоўе рэкордна нізкае за 30 год.

У Польшчы апанэнты ПіС называюць гэта «раздаваннем грошай» і пяць гадоў эканамісты, у тым ліку такія геніі як Лешак Бальцэровіч, прадказвалі крах бюджэту, калі ўсё гэта рэалізоўваць, і што такіх грошай у дзяржавы проста няма. Але выбарца бачыць факт — пры папярэдняй уладзе гэта было немагчыма, а пры гэтай магчыма. І ўсё ок, усе жывыя, бюджэт мае часам нават прафіцыт, усё будуецца, працы — мора.

Урад нацыяналістаў у Польшчы ўвёў выплату 130 даляраў штомесячнай дапамогі для кожнага дзіцяці да 18 гадоў жыцця. Фота lusia599, shutterstock.com.

Апанэнты кажуць — наш аўтарытэт і ўплыў у ЭЗ упаў, бо ПіС там крытыкуюць. А выбарцы думаюць — а што мне з гэтага аўтарытэту, ён пракорміць маю сям’ю? Што з таго, што нехта паляпае па плячы польскага прэм’ера? Людзі жывуць тут і цяпер і хочуць гэты час пражыць годна. Тое, што ПіС купляе галасы палякаў — гэта праўда. Але ці не гэтым займаюцца палітыкі ў прынцыпе? Поспех палітыкаў на выбарах заўжды наўпрост залежыць ад эфектыўнасці кіравання.

Але, вядома ж, ёсьць і іншы бок медаля. Гэта цэнтралізацыя ўлады ў адных руках і жаданне ПіС яе ўзмацняць коштам кантролю над судамі і СМІ. БТ адпачывае ў параўнанні з грамадскай тэлевізіяй у Польшчы. Гэта чыстая прапаганда, якая робіцца так прымітыўна, што ажно вочы слязяцца. Ну і гульня на прыдуманых фобіях — нелегальныя мігранты, напрыклад, што перакладаецца на рост ксенафобіі.

Аснова дэмакратыі ў Польшчы — гэта самакіраванне. Войт і мэр важнейшыя для жыхара канкрэтнай вёскі, чым прэм’ер. Менавіта таму мясцовыя выбары палякі і лічаць самымі важнымі. Калі ПіС захоча пакласці на іх руку — для мяне гэта будзе сігнал, што гэта ўсё.

Ну і на канец нешта аптымістычнае: нам бы, беларусам, польскія праблемы.

25
mikola ramanau / Адказаць
16.10.2019 / 16:49
Malaicy..! Udaczy!....Nekatoryja palja ni zadavalonyja ihnjai peramogai....Ni razumeiu....Tak dobra Paczynalasia...................
5
Грязный Гарри / Адказаць
16.10.2019 / 16:55
Из всей заметки ключевая фраза в её конце."Нам бы белорусам польские проблемы"Завидуем молча о выборах,средних заработках и реальной,а не на словах,социалке...
105
Геннадий / Адказаць
16.10.2019 / 17:01
За 10 лет членства в ЕС Польша получила 101,3 млрд евро помощи в рамках программ, направленных на повышение уровня жизни и конкурентоспособности польской экономики. Можно пожить на халяву.
Паказаць усе каментары/ 44 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру