У міліцыю звярнуліся двое мужчын: іх аўтамабілі, прыпаркаваныя на вуліцы Цікоцкага, былі адначасова пашкоджаныя. Сышчыкі разабраліся ў сітуацыі: нахуліганіла 22-гадовая жыхарка Гомельшчыны.

Дзяўчына пазней расказала, што прыехала ў сталіцу ў госці да свайго маладога чалавека. Таксама вырашыла наведаць сябровак, увесь вечар яны пілі.

Калі дзяўчына вярнулася да маладога чалавека, паміж імі адбылася сварка, пасля якой хлопец папрасіў яе пакінуць кватэру.

Засмучаная дзяўчына выйшла на вуліцу і нанесла некалькі удараў нагамі па прыпаркаваных у двары аўтамабілях. У абодвух транспартных сродках яна пашкодзілі люстэркі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0