16.10.2019 / 16:29

Эрдаган адмовіўся сустракацца з Пенсам і Пампеа 1

Прэзідэнт Турцыі заявіў, што будзе размаўляць пра Сірыю толькі з Дональдам Трампам.

Віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс і дзяржсакратар Майк Пампеа, якія прыедуць у Анкару з рабочым візітам, сустрэнуцца з віцэ-прэзідэнтам Турцыі Фуатам Актаем і кіраўніком МЗС Меўлютам Чавушаглу.

«Я не буду з ім (Майкам Пенсам) размаўляць. Яны будуць весці перамовы са сваімі візаві. Калі сюды прыедзе Трамп, тады мы і пагаворым», — сказаў Эрдаган.

Пенс заявіў у твітары, што амерыканскі бок на сустрэчы ў Турцыі будзе настойваць на спыненні агню на поўначы Сірыі і ўрэгуляванні сітуацыі шляхам перамоваў.

NN.by

1
счётчик Гейгера / Адказаць
16.10.2019 / 17:30
суровый дядька, такой понимает только силу и экономические санкции...А ведь будет шантажировать Европу 3 млн. тн "беженцев".... А леваки слабаки, проиграют...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру