16.10.2019 / 16:44

Гурт Volski едзе з турам па Беларусі

Лявон Вольскі і яго музычны праект Volski ў лістападзе ладзяць тур па Беларусі, а таксама ва Украіне. Гурт наведае Баранавічы, Брэст, Віцебск, Гродна, Магілёў, Маладзечна, Салігорск, Слонім. Спіс гарадоў будзе дапаўняцца.

Нагадаем, што 26 кастрычніка Лявон Вольскі зладзіць у Мінску вялікі канцэрт у чатырох аддзяленнях. Толькі падчас яго на адной сцэне клуба Prime Hall загучаць хіты гуртоў Мроя, N.R.M., ZET і Volski.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру