16.10.2019 / 16:55

У Вільні пройдзе вечарына памяці Івана Луцкевіча 1

17 кастрычніка Інстытут гістарычных даследаванняў Беларусі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) ладзіць ў Вільні вечарыну памяці Івана Луцкевіча, беларускага палітычнага дзеяча, публіцыста і гісторыка, які быў стваральнікам першых беларускай газэтаў, першага беларускага музэя і першай беларускай гімназіі.

На выставе «Іване, жыві!», што з 26 верасня па 17 кастрычніка экспануецца на другім паверсе навучальнага корпуса ЕГУ, можна ўбачыць унікальныя дакументы пра жыццё Івана Луцкевіча са збораў Віленскага беларускага музея, Літоўскага нацыянальнага музея, Літоўскага дзяржаўнага гістарычнага архіва, Бібліятэкі Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх і Беларускага дзяржаўнага архіва-музею літаратуры і мастацтва, а таксама прыватных калекцыяў. Выстава і вечарына прытарнаваныя да 100 гадоў з дня смерці выбітнага дзеяча беларушчыны, які стаяў ля вытоўкаў сучаснае дзяржаўнасці Беларусі.

Вечарына адбудзецца 17 кастрычніка а 17 гадзіне ў аўд. 221 навучальнага корпуса ЕГУ.

Пра лёс і творчасць Івана Луцкевіча распавядуць выдкладычыкі Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ Сяргей Харэўскі і дацэнт Віктар Марціновіч, а таксама кіраўнічка Віленскага беларускага музея Людвіка Кардзіс.

NN.by

0
Кажыма праўду / Адказаць
18.10.2019 / 15:04
Шануйма айцоў-заснавальнікаў. Ажыццяўляйма ідэалы БНР.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру