Грамадства2424

Чачэнец даслаў у Адміністрацыю прэзідэнта пагрозы «зладзіць бардак» у Беларусі ў адказ на дзеянні мытнікаў

У Адміністрацыю прэзідэнта прыйшла незвычайная скарга ад некага Іслама Ахмадава, які ў вельмі рэзкіх фармулёўках гразіцца ўспомніць «чачэнскія законы». «Як могуць чачэнцы рабіць бардак у адказ, я думаю, усе ведаюць», — пагражае аўтар скаргі.

Тэкст яго звароту апублікаваў у сваім канале журналіст Арцём Гарбацэвіч. 

Ахмадаў наракае на нібыта вымагальніцтвы і неабгрунтаваныя праверкі з боку беларускіх мытнікаў і пагранічнікаў. 

Як стала вядома «Нашай Ніве», праз гэтую скаргу Адміністрацыя прэзідэнта разаслала па рэгіянальных мытнях патрабаванне разабрацца ў сітуацыі і патлумачыць, што за праблемы былі ў гэтага чалавека пры перасячэнні граніцы. 

Як сказалі «Нашай Ніве» у Мытным камітэце, праверка яшчэ не скончаная. 

Але сама пазіцыя Ахмадава выклікае пытанні — мы звязаліся з ім па электроннай пошце і папрасілі ўспомніць, пры якіх абставінах, калі і дзе канкрэтна з яго спаганялі грошы беларускія мытнікі і пагранічнікі. 

Ён адказваў «Нашай Ніве» ў тым жа стылі, у якім пісаў ліст Лукашэнку. 

«Вы не ў курсе, што мытнікі і пагранічнікі Беларусі парушаюць мясцовыя і міжнародныя законы ў дачыненні да чачэнцаў, якія маюць права перасякаць вашую краіну транзітам? Прыдзіркі, вымагальніцтвы — малая частка праблем, з якімі чачэнцы сутыкаюцца на вашай граніцы. Мы, чачэнцы, не прывыклі трываць абразы ні ад каго і трываць не будзем! Асабіста ў мяне праблем не было, у мяне хапае прававых дакументаў, праблемы былі ў прыватнасці ў маіх бацькоў, якім за 60 гадоў, ва ўсіх маіх знаёмых, якія перасякалі граніцу. Прыдзіраюцца, у прыватнасці, да медыцынскіх прэпаратаў, на якія ёсць прадпісанні ад еўрапейскіх дактароў, гэта сталінізм!» — напісаў ён. 

Мы звярнуліся да мытнікаў і пагранічнікаў, якія працуюць непасрэдна ў пунктах пропуску. Яны патлумачылі нам, што вымагальніцтвы на граніцы выглядаюць неймавернымі. 

«На работніках і ў памяшканнях беларускай мытні цяпер стаяць камеры. Можа ён блытае беларускую з расійскай граніцай? — пасмяяўся мытнік. — Калі забароненае рэчыва спрабуюць правезці ў Беларусь, то праблемы ўзнікнуць не толькі ў чачэнцаў. Але да іх увага заўсёды была і застанецца пільнай, таму што фіксуюцца факты спробаў уезду пад чужымі пашпартамі, вельмі разняволенае стаўленне да парадку правозу рэчаў, у сувязі з чым кожны правяраецца больш пільна для падстрахоўкі».

Каментары24

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

У Рэчыцы гарэў прыватны сектар1

Макс Корж выступіць на стадыёне ў Варшаве. Некалькі вуліц перакрыюць і зменяць рух транспарту 9 жніўня9

Генплан Мінска будуць змяняць. Гараджане могуць агучыць прапановы7

Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды пятай гадавіны пратэстаў24

У Мінску ўзброеныя сілавікі затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка1

«Байсол» выставіць на аўкцыён лімітаваную серыю гадзіннікаў6

ChatGPT прадставіў новую мадэль GPT-5. Вось што ў ёй новага і што абяцаюць распрацоўшчыкі2

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі2

Ізраільскія ўлады ўхвалілі план Нетаньяху па акупацыі горада Газа16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць