Мінск гатовы да ўзаемадзеяння і канструктыўнага дыялогу з НАТА у выпадку, калі ён будзе праходзіць на раўнапраўнай аснове. З такой заявай выступіў намеснік кіраўніка МЗС Беларусі Андрэй Дапкюнас, паведамляецца на сайце ведамства.

Дапкюнас паведаміў пра гатоўнасць да дыялогу падчас сустрэчы з намеснікам генеральнага сакратара НАТА па новых выкліках бяспекі Антоніа Місіролі, якая адбылася ў рамках адкрыцця ў Мінску праграмы НАТА «Навука дзеля міру і бяспекі». У паведамленні беларускага знешнепалітычнага ведамства адзначаецца, што Місіролі з'яўляецца самым высокім прадстаўніком ваеннага альянсу, які наведаў Беларусь за апошнія 27 гадоў.

Сама праграма «Навука дзеля міру і бяспекі» была арганізавана ў Мінску пры пасярэдніцтве беларускага міністэрства замежных спраў. Яна ўяўляе сабой інструмент НАТА, нацэлены на падтрымку навуковых даследаванняў і абмен вопытам. Беларусь стала часткай праграмы ў 1992 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0