16.10.2019 / 18:22

Украіна змяніла правілы адбору на «Еўрабачанне»: на конкурс можа паехаць толькі той, хто не выступаў у Расіі і Крыме  2

Ва Украіне змянілі правілы ўдзелу ў нацыянальным адборы на конкурс «Еўрабачанне». Як паведамляе тэлекампанія СТБ, узяць удзел у нацадборы цяпер могуць толькі выканаўцы, якія не гастралявалі ў Расіі, а таксама ў Крыме. Пра гэта піша TUT.BY.

«Цяпер удзельнікам нацыянальнага адбору можа быць выканаўца або калектыў, які не здзяйсняў канцэртнай дзейнасці на тэрыторыі РФ з 2014 года, не плануе і не анансуе такую ​​падчас конкурсу і да фіналу «Еўрабачання», а таксама не заязджаў на тэрыторыю Крыма з парушэннем заканадаўства Украіны. За выяўленыя парушэнні правілаў ўдзельнікі Нацыянальнага адбору могуць быць дыскваліфікаваныя», — паведамляюць арганізатары.

«Еўрабачанне-2019» Украина прапусціла з-за скандалаў падчас нацыянальнага адбору. Спачатку яго пераможца MARUV адмовілася ад удзелу ў конкурсе, заявіўшы, што «не гатовая выступаць з лозунгамі, якія ператвараюць удзел у конкурсе ў прома-акцыі палітыкаў».

Выканаўцы, якія занялі ў нацадборы другое і трэцяе месцы, — Freedom Jazz і Kazka — адхілілі прапанову замяніць MARUV.

У выніку арганізатары прынялі рашэнне «з-за празмернай палітызацыі нацыянальнага адбору» адмовіцца ад удзелу ў конкурсе.

0
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / Адказаць
17.10.2019 / 06:41
 То есть Украина -в Своей Стране  меняет Свои Правила для Своих Участников ! Это - логично !
0
Кабачок / Адказаць
17.10.2019 / 10:45
Страна 404 Скучаю по домайданной Украине, до рыгалюции огыдности.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру