16.10.2019 / 19:52

Турэцкія ўлады арыштавалі 24 чалавекі за крытыку ў сацсетках ваеннай аперацыі Анкары ў Сірыі 2

У Турцыі арыштаваныя 24 чалавекі за крытыку ў сацыяльных сетках ваеннай аперацыі Анкары ў Сірыі. Падобныя публікацыі карыстальнікаў інтэрнэту ўлады называюць «дэзынфармацыяй». Пра гэта паведамляе дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Anadolu. Усяго за крытыку турэцкага наступу былі затрыманыя 186 чалавек.

З пачатку аперацыі «Крыніца міру» 9 кастрычніка Турцыя пачала расследаванні ў дачыненні да сотняў людзей, уключаючы курдскіх заканадаўцаў, адзначае Reuters.

Турцыя пачала наступ у Сірыі супраць курдаў, абвясціўшы мэтай абараніць свае межы ад тэрарыстаў. Вашынгтон жа лічыць курдаў галоўнымі саюзнікамі ў барацьбе з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава».

Акрамя наземнай аперацыі, Анкара таксама наносіць ўдары з паветра. Дзеянні турэцкіх уладаў асудзілі Еўрасаюз і Ліга арабскіх дзяржаў. ЗША, Канада, Францыя, Германія, Вялікабрытанія і іншыя краіны ЕС перасталі пастаўляць Анкары ўзбраенне. Пры гэтым Балгарыя і Венгрыя не маюць намеру выступаць супраць Турцыі. Яны асцерагаюцца, што канфлікт з Анкарой прывядзе да новага міграцыйны крызісу ў Еўропе.

NN.by

2
Тарас-на-тэрасе / Адказаць
16.10.2019 / 20:54
Эрдаган шантажыруе Эўропу бежанцамі і спадзяецца, што яму дадуць падмяць пад сябе блізкі ўсход і пабудаваць там нешта сярэдняе паміж ісламскую дзяржавай і другой асманскай імпэрыяй.
Але я думаю нядоўга яму яшчэ давядзецца гуляцца на супярэчнасьцях паміж заходнімі краінамі. І гэтыя бежанцы, нават калі іх мільён, у параўнаньні з 500 мільёнамі жыхароў Эўропы як кропля ў моры, як бы не пужала Раша Тудэй.
Тое што ён пачаў гэтую ваенную авантуру сьведчыць пра крызыс улады. Хутка гэтага недагітлера скінуць і Турцыя вернецца да нармальнага жыцьця.
1
счётчик Гейгера / Адказаць
17.10.2019 / 00:08
Это информация для Прайгермана, пусть изучает и вникает ЧТО ТАКОЕ ДИКТАТУРА И есть ли она в РБ.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру