16.10.2019 / 21:05

Трамп пра Расію: Раней гэта было Савецкім Саюзам, яны страцілі ў Афганістане столькі грошай, што ім давялося зменшыцца 14

Дональд Трамп назваў нармальнай сітуацыю, пры якой Сірыя атрымлівае дапамогу ад Расіі, паведамляе Bloomberg.

«Сірыя можа атрымліваць нейкую дапамогу ад Расіі, і гэта нармальна», — заявіў ён. Па словах Трампа, удзел Масквы ў сірыйскім канфлікце будзе дарагім, як гэта было ў выпадку з Афганістанам.

«Раней гэта было Савецкім Саюзам, а цяпер гэта Расія не без прычыны: яны страцілі ў Афганістане столькі грошай, што ім давялося зменшыцца», — сказаў Трамп.

NN.by

3
Жвір / Адказаць
16.10.2019 / 21:10
:)) Пачуцьцё гумару ў яго, канечне ж, ёсьць...
3
Туш / Адказаць
16.10.2019 / 21:17
Ну дык так і было. Расія фактычна была да ФРГ, з мяжой у Берліне. Гаротны стан беларускай мовы вынікае з таго, што тут пры саюзе таксама была Расія. Асабліва Расія тут папёрла, калі ў кожную хату ў 60-70-я прыйшоў тэлевізар.  
1
0.5 / Адказаць
16.10.2019 / 21:30
Это было раньше. Это.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру