Святочнае шэсце ў гонар уступлення на пасад новага імператара Японіі Нарухіта можа быць перанесена, паведамляе тэлеканал NHK.

Парад павінен адбыцца ў аўторак, 22 кастрычніка, у Токіа. Урад краіны спасылаецца на неабходнасць ліквідаваць разбуральныя наступствы тайфуна «Хагібіс».

Адзначаецца, што сама цырымонія ўзвядзення на трон і імпрэза з гэтай нагоды пройдуць па раскладзе. Урад прыме рашэнне аб даце святочнага шэсця пасля завяршэння выратавальных і аднаўленчых работ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0