«Выдаваць падарункавую каробку маладой маме будуць адразу пасля нараджэння малога: у першыя ці другія суткі. Там шмат карысных рэчаў і сродкаў, якія спатрэбяцца ўжо ў першыя дні жыцця дзіцяці і аблегчаць клопаты бацькам», — расказала Марына Шкроб, намеснік галоўнага ўрача па акушэрска-гінекалагічнай дапамозе 5-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.

Што будзе ў каробцы? Гэта падгузкі, гігіенічныя пялёнкі, лактацыйныя укладыші, дзіцячае харчаванне, нагруднік, альбом для мамы, зніжкавыя карткі, крэм для скуры і іншае.

Праект па ўручэнню падарункавых набораў маладым мамам упершыню быў запушчаны ў студзені 2019 года. Ініцыятыву рэалізуе адукацыйны праект «МамаPro» пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?