Міні-версію беларускага электробуса абкатваюць у Мінску. Ужо ў кастрычніку эксперыментальны ўзор паставяць заказчыку, паведамляе СТБ.

Яго даўжыня ўсяго 9 метраў, што робіць тэхніку больш манеўранай. На адным зарадзе электробус зможа праехаць амаль 200 кіламетраў і перавезці да 75 пасажыраў.

Алег Быцко, дырэктар навукова-тэхнічнага вытворчага цэнтра «Белкамунмаш» кажа: «З асаблівасцяў магу адзначыць, што задняя вось таксама кіраваная. Гэта значыць, яна таксама будзе паварочвацца, і за кошт гэтага манеўранасць гэтага электробуса палепшыцца».

Такая мадэль электробуса будзе асабліва запатрабавана ў маленькіх гарадах.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?