Здарэнне адбылося 12 кастрычніка. 49-гадовы жыхар Магілёва звярнуўся ў міліцыю. Ён распавёў, што знаёмы яму мужчына наўмысна падпаліў кола аўтамабіля. На месца здарэння выехалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку, паведамляе абласная міліцыя.
Калі пажар быў ліквідаваны, праваахоўнікі высветлілі абставіны здарэння, а потым і затрымалі 41-гадовага зламысніка, які жыве па суседстве.
Паміж мужчынамі здараліся канфлікты: сусед перыядычна настойваў на тым, каб уладальнік аўто не паркаваў яго ў двары, ускладняючы жыхарам праход да пад'езда. Аднак, нягледзячы на ўсе ўгаворванні, аўтамабіль так і працягваў стаяць на пакінутым месцы, гэта толькі раззлавала суседа.
Выпіўшы, ён ўзяў з дома растваральнік, абліў кола чужой машыны, а пасля падпаліў яго.
Мужчына затрыманы.