17.10.2019 / 16:38

Пацалаваў незнаёмую жанчыну ў цягніку ў вусны: Пола Гаскойна апраўдалі па справе аб сэксуальным дамаганні 3

Каралеўскі суд Тысайда (гарадская агламерацыя на паўночным усходзе Англіі) зняў з былога паўабаронцы зборнай Англіі Пола Гаскойна абвінавачванні ў сэксуальным дамаганні. Пра гэта паведамляюць Sky Sports, Бі-бі-сі і Yahoo Sport UK.

52-гадовага Гаскойна абвінавачвалі ў тым, што 20 жніўня 2018 года ён у стане алкагольнага ап'янення чапляўся да незнаёмай жанчыны ў цягніку, які рухаўся з Ёрка ў Ньюкасл. Паводле заявы жанчыны, былы футбаліст сілком пацалаваў яе ў вусны.

Падчас судовага паседжання Гаскойн заявіў, што не дамагаўся незнаёмкі. Паводле яго слоў, ён пацалаваў жанчыну, каб падтрымаць яе. Як сцвярджае Гаскойн, да гэтага іншы пасажыр абразіў жанчыну, назваўшы яе тоўстай.

Ангелец завяршыў футбольную кар'еру ў 2004 годзе. З тых часоў ён некалькі разоў праходзіў курс лячэння ад алкагольнай залежнасці.

NN.by

5
Алесь / Адказаць
17.10.2019 / 18:50
На тоустую не пакрыудзiлася, а за пацалунак пазоу у суд падала. Значыць, сапрауды не вартая мужчынскай увагi.
5
maha / Адказаць
17.10.2019 / 21:53
І што, аставілі як ёсць, па "несэксуальнай" прычыне можна здзяйсняць дзеянні сэксуальнага характару з незнаёмым чалавекам? Брыдота.
6
Цетка Алена / Адказаць
17.10.2019 / 22:50
Алесь, чаасам цяжка бывае выбiраць мiж дзьвума хамамi.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру