17.10.2019 / 17:40

Apple і Google сёмы год запар узначалілі спіс самых дарагіх брэндаў у свеце 1

Apple заняла першае месца ў штогадовым рэйтынгу гандлёвых марак міжнароднага агенцтва Interbrand. Аўтары даследавання падлічылі, што за апошні год каштоўнасць назвы Apple узрасла на 9% і дасягнула $234 мільярдаў. Другое месца ў рэйтынгу брэндаў дасталася Google. Гэтая гандлёвая марка паказала больш умераны прырост у 8% і цяпер ацэньваецца ў $168 млрд.

Каштоўнасць брэнда Amazon павялічылася на 24%. У Interbrand ацанілі яго ў $125 мільярдаў.

За ім ідуць Microsoft (+17%, $108,85 млрд), Coca-Cola (-4%, $63,36 млрд), Samsung (+2%, $61,1 млрд), Toyota (+5%, $56,25 млрд), Mercedes-Benz (+5%, $50,83 млрд).

У дзясятку таксама ўвайшлі: McDonald's (+4%, $45,36 млрд) і Disney, які падняўся з 14-га месца (+11%, да $44,35 млрд).

Facebook апусціўся на 14-е месца з 9-га (-12%, $39,86 млрд).

NN.by

1
Свободный / Адказаць
18.10.2019 / 00:09
Ну samsung это жесть сталкивался с их сервисным центром придрались к царапинам и отказали в гарантии не понимаю и чего он на этом месте!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру