17.10.2019 / 17:48

Кіраўнік урада Каталоніі заклікаў правесці новы рэферэндум 1

Каталонія павінна ў найбліжэйшыя два гады правесці новы рэферэндум аб незалежнасці ад Іспаніі, заявіў кіраўнік рэгіянальнага ўрада Кім Торра, піша Reuters.

«Мы яшчэ вернемся да скрынь для галасавання па пытанні самавызначэння. Калі ўсе партыі і групы зробяць гэта магчымым, мы павінны быць у стане завяршыць гэты заканадаўчы тэрмін шляхам пацвярджэння незалежнасці», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, каталонцы павінны рэалізаваць права на самавызначэнне да канца тэрміну паўнамоцтваў парламента Каталоніі, які завяршаецца ў 2021 годзе.

NN.by

1
Казік / Адказаць
17.10.2019 / 19:49
> Паводле яго слоў, каталонцы павінны рэалізаваць права на самавызначэнне.
Тыя, хто ўзгадвае пра гэта права, альбо па няведанню, а хутчэй, свядома, скажаюць яго сутнасць. Каталонцы ўжо рэалізуюць сваё права на самавызначэнне шырокай аўтаноміяй. Але гэтае права не гарантуе дзяржаўнасці.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру