Як вядома, паўабаронца барысаўскага БАТЭ i моладзевай зборнай Беларусi Мiхаiл Сiвакоў заключыў кантракт з клубам iтальянскай серыi "А" "Кальяры". Трансфер разлiчаны на чатыры гады. У новым клубе беларускi футбалiст будзе выступаць пад 16-м нумарам. 21-гадовы Мiхаiл стаў пятым беларусам, якi паспрабуе праявiць сябе ў Італii. Да яго гэта зрабiлi легендарны Сяргей Алейнiкаў (у 1989 годзе), а таксама Сяргей Гурэнка, Вiталь Кутузаў i Вiталь Рагожкiн. Сёння Мiхаiл адказвае на нашы пытаннi:

— Наколькi гэта прапанова была нечаканай цi была маральная гатоўнасць пакiнуць Беларусь?

— Я не рыхтаваўся, але жаданне паспрабаваць свае сiлы ў еўрапейскiм чэмпiянаце прысутнiчала заўсёды. З’явiўся варыянт з "Кальяры", i я не шкадую, што яго выбраў, хоць быў яшчэ варыянт з украiнскiм "Дняпром", больш выйгрышны ў фiнансавым плане. Iтальянскi чэмпiянат — адзiн з наймацнейшых, i я мяркую, што ўсё для мяне там складзецца добра. Я аптымiстычна настроены.

— I за месца ў аснове паспрачаецеся...

— Натуральна, я так проста не саступлю, хаця i так проста мне яго нiхто не саступiць. Я разумею, што давядзецца шмат працаваць, спатрэбiцца нейкi перыяд на адаптацыю, але я гатовы да гэтага.

— Дзе будзеце жыць у Iталii?

— Першы час буду жыць у прадстаўнiка клуба, якi павiнен паказаць мне, як дабiрацца да базы, якая знаходзiцца за горадам, дапамагчы асвойтацца. Калi я адчую, што гатовы жыць адзiн, пераеду на кватэру, якую адшукаў мне клуб.

— З кiм будзеце займацца iтальянскай?

— Мне знайшлi перакладчыка, гэта будзе мужчына. Растлумачылi, чаму: калi трэба будзе зайсцi ў распранальню i штосьцi перакласцi, дзяўчына гэта зрабiць не зможа. З перакладчыкам пакуль не пазнаёмiўся — калi ад’язджаў з Iталii, яго яшчэ не знайшлi, зараз мне паведамiлi, што такi чалавек ёсць i гатовы прыступiць да заняткаў.

— Размоўнiк набылi?

— Так, i яшчэ цэлы рукзак лiтаратуры

— Адчулi, з кiм у новай камандзе можна пасябраваць?

— Я магу размаўляць па-англiйску, праўда, нямногiя iтальянцы ведаюць гэту мову. У камандзе ёсць бразiлец i аргенцiнец, якiя таксама ведаюць англiйскую. З iмi i буду кантактаваць у найблiжэйшы час...

Алена Аўчыннікава, Звязда

У нядзелю «Кальяры» гуляе супраць «Мілана».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0