17.10.2019 / 19:28

Як 31 мая 1994 года зарэгістравалі аднаго кандыдата (не ў дэпутаты — у прэзідэнты) 18

Піша дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі ў 1990-1996 гадах Сяргей Навумчык:

Спадарыню Алену Анісім не зарэгістравалі кандыдаткай з-за таго, што некаторыя не пазначылі ля свайго подпісу — «Стаўбцоўскі раён».

Мне прыгадваецца, як 31 мая 1994 года на пасяджэнні ЦВК выявілася, што адзін кандыдат у прэзідэнты (не ў дэпутаты — у прэзідэнты) у падпісных лістах — а) няправільна ўказаў месца жыхарства (напісаў Мінск, а трэба было — в. Александрыя, Шклоўскі раён), б) няправільна пазначыў месца працы (напісаў «дэпутат ВС», а трэба было, як у працоўнай кніжцы — «дырэктар саўгаса «Гарадзец»). Нарэшце, з'явіўся на рэгістрацыю без пашпарта («Ворагі скралі!» — заявіў ён ЦВК). Тым не менш, яго зарэгістравалі. P.S. А дарэмна.

2
ooo / Адказаць
17.10.2019 / 19:29
Закон подлости.
1
HENRIK KWINTA / Адказаць
17.10.2019 / 20:10
Самая вяликая памылка у гисторыи Беларуси,яе пазор и яе крыж.
20
любите родину мать вашу / Адказаць
17.10.2019 / 20:31
— Я не хотел бы с Богом спорить, уважаемый Александр Григорьевич. Вы ж видите, какая погода.
— Я ж не Бог.
— Вы немножко выше!
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру