17.10.2019 / 19:50

РПЦ пагражае, што разарве адносіны з Эладскай царквой 15

У РПЦ заявілі, што разарвуць адносіны з кіраўніком Эладскай царквы архіепіскапам Іеранімам, пасля таго, як ён пачне памінаць падчас набажэнстваў мітрапаліта Кіеўскага Епіфанія.

Сінод упаўнаважыў кіраўніка РПЦ Кірыла (Уладзіміра Гундзяева) спыніць памінанне архіепіскапа Афінскага і ўсяе Элады Іераніма тады, калі ён пачне на богаслужэннях памінаць кіраўніка ПЦУ, мітрапаліта Кіеўскага Епіфанія.

Пры гэтым, РПЦ разрывае зносіны з іерархамі Эладскай праваслаўнай царквы, якія ўжо служаць з іерархамі Праваслаўнай царквы Украіны.

NN.by

0
Закон бумеранга / Адказаць
17.10.2019 / 19:57
Маскоўскія нячысьцікі!
0
HENRIK KWINTA / Адказаць
17.10.2019 / 20:11
Нехта баицца барадатых клоунау.
0
Павел Ас / Адказаць
17.10.2019 / 20:13
Няўжо гэтыя прадстаўнікі фашытска-алігархічнага рэжыма лічаць, што калі Чайка не будзе на Афон грошы вазіць, то грэкі загнуцца??? Галоўнае за 4 000 год не загнуліся, а як гэты поп выказаўся, так адразу і загнуцца :lol:
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру