17.10.2019 / 20:07

Аўтамабіль збіў двухгадовае дзіця ў Брэсцкім раёне 1

У Брэсцкім раёне цяжка траўмавана двухгадовае дзіця, паведамляе ДАІ.

Няшчасны выпадак здарыўся 16 кастрычніка каля 16.10 у вёсцы Страдзеч. Паводле папярэдняй інфармацыі, 57-гадовы мясцовы жыхар рухаўся на аўтамабілі «Пежо Эксперт» па вуліцы Маладзёжнай. Раптам на праезнай частцы з'явіўся двухгадовы хлопчык, які выйшаў з двара. Кіроўца не паспеў зрэагаваць і наехаў на малога.

З траўмамі дзіця шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне дзіцячай абласной бальніцы. Праводзіцца праверка.

NN.by

0
NavuchencaBK / Адказаць
18.10.2019 / 02:35
Заўсёды вінаватыя бацькі. Недаглядзеўшыя.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру