17.10.2019 / 22:57

Прарасійскім актывістам Агафонаву і Лушчу таксама адмовілі ў рэгістрацыі 9

Прарасійскія актывісты Арцём Агафонаў і Сяргей Лушч не прайшлі рэгістрацыі на парламенцкія выбары ў сваіх акругах. Пра гэта актывісты, якія збіраліся стаць кандыдатамі, паведамілі на сваіх старонках у фэйсбуку.

Сяргей Лушч.

Агафонаў і Лушч збіраліся стаць кандыдатамі шляхам збору подпісаў.

Агафонаў напісаў, што камісія знайшла ў яго нібыта высокі працэнт несапраўдных подпісаў.

У сваю чаргу іншую прарасійскую актывістку, Эльвіру Мірсалімаву з Віцебска, зарэгістравалі кандыдаткай. Яна вылучалася не шляхам збору подпісаў, а пайшла на выбары ад «Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці» па Віцебскай Чыгуначнай 19 выбарчай акрузе.

NN.by

9
Алег С. / Адказаць
17.10.2019 / 22:45
Куды ня ўступяць агентурныя актывісткі... 
13
Туш / Адказаць
17.10.2019 / 23:37
Дзіўная ў НН падача навіны. У назве артыкула павінна бала б знаходзіцца рэгістрацыя Мірсалімавай, а не адмова Агафонафу. 
11
Элтон Макс / Адказаць
18.10.2019 / 05:34
А мы пройдём между националистами и россиянами (с) великий интегратор
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру