17.10.2019 / 23:37

Цукерберг: Фэйсбук за свабоду самавыяўлення, мы не можам цэнзураваць палітыкаў і навіны 4

Стваральнік і кіраўнік фэйсбука Марк Цукерберг напісаў калонку для WSJ, у якой выступіў у абарону свабоды самавыяўлення.

Цукерберг адзначае, што з моманту запуску Facebook у 2004 годзе ён засяродзіўся на стварэнні сэрвісаў, якія даюць людзям магчымасць выказвацца і аб'ядноўвацца. Здольнасць гаварыць свабодна была цэнтральнай у глабальнай барацьбе за дэмакратыю. Магчымасць большай колькасці людзей дзяліцца сваімі поглядамі робіць грамадства больш інклюзіўным.

Але ідэя свабоды самавыяўлення ўсё часцей ставіцца пад пытанне, адзначае Цукерберг.

«Некаторыя лічаць, што свабода выказвання хутчэй раздзяляе нас, чым аб'ядноўвае. Прадстаўнікі розных палітычных сіл лічаць, што дасягненне палітычнага выніку важнейшае, чым прадастаўленне кожнаму чалавеку права голасу», — непакоіцца стваральнік фэйсбука.

Часта ўзнікае жаданне адмовіцца ад свабоды слова ў наш час.

Аднак Цукерберг лічыць, што чалавецтву трэба не паддавацца спакусам і адстаяць свабоду самавыяўлення.

Таксама ў сваім пасланні ён выступіў у абарону палітычнай рэкламы ў фэйсбуку, бо яна, нягледзячы на ​​ўсе выклікі і праблемы, з'яўляецца важнай часткай свабоды слова.

3
Туш / Адказаць
17.10.2019 / 23:57
Да ладна. Фэйсбук і Ютуб блакуюць вас на раз, калі нешта будзе не тое сказана ці напісана. У нас нават Пальчыса здаецца былі забанілі, а з новых правілаў Ютуба, прафесійныя ютуберы ўвогуле ў лёгкім шоку. Менавіта дзякуючы паліцы Фэйсбука і Ютуба, людзі пачынаюць думаць цяпер, ці можна сказаць нешта, ці заблакуюць калі скажу. І гэта стварае глебу для несвабоды. Дзе ёсць глеба для несвабоды, там ёсць глеба для маніпуляцый. Такім чынам, сёння гігантамі інтэрнэт прасторы ствараецца глеба для маніпуляцый грамадзкім меркаваннем. Я лічу, ствараецца наўмысна самімі кампаніямі ў інтарэсах пэўных левых груп. Будуць выбары ў ЗША, гэта вылезе ўсё, як раней не вылазіла.
7
Niemand / Адказаць
18.10.2019 / 01:04
Маскавіцкім гадзюшнікам у Дубліні няхай спачатку зоймецца, а потым ужо "вякае" штосьці за свабоду палітычных выказванняў.
0
makswit / Адказаць
18.10.2019 / 10:23
Туш, памыляецеся толькі ў тым, што групы гэтыя паводле свайго палітычгага ўхілу ня левыя, а вельмі правыя. Іньшымі словамі, гэта фінансавыя ды прамысловыя магнаты Захаду, маючыя ва ўласнасці буйныя актывы.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру