Сувязі паміж Злучанымі Штатамі і Італіяй сягаюць каранямі «ў часы Старажытнага Рыма», заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас сустрэчы з італьянскім прэзідэнтам Серджа Матарэлай. Выказванне амерыканскага лідара прыводзіць у сваім Twitter-акаўнце Белы дом.

«ЗША і Італію аб'ядноўвае культурная і палітычная спадчына, якая налічвае тысячы гадоў з часоў Старажытнага Рыма», — заявіў Трамп.

Цяжка сказаць, што меў на ўвазе Трамп, калі ўлічыць, што Старажытны Рым паў у V ст., а ЗША як незалежная краіна ўтварыліся ў 1776 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0